Алесь Камоцкі - Папуасы (2003)

Словы і музыка Алеся Камоцкага https://knihi-online.com/naspadziavanaje-alies-kamocki.html?page=4 Па вуліцы крочылі два папуасы. Усё іх адзенне - дзве брудных анучкі. Бамбукавы дрын і вядзерца з пластмасы Трымалі ў руках і спявалі ледзь чутна. Ніхто тут раней не чуваў гэткіх песень, Ніхто папуасаў ніколі не бачыў. Разявіўшы рот, застывалі на месцы Усе, нават члены праўлення калгаса. Адзін папуас усміхнуўся жахліва I нешта прамовіў у вуха другому. Другі папуас стаў маўклівы-маўклівы, Вядзерца абцёр і схадзіў па-малому. Ніхто хуліганства ва ўчынку не ўбачыў, Бо гэтыя людзі не нашай культуры, А нехта з разумных узяўся тлумачыць Складаныя рысы туземскай натуры. I сам старшыня прыглядаўся з павагай, Як крочаць паўз вёску замежныя госці. Усе наваколле чакала працягу, А болей нічога і не адбылося.

Иконка канала Чисто про Зарядку
37 подписчиков
12+
6 просмотров
месяц назад

, чтобы оставлять комментарии